...

Пра харошую праведную жонку

img

Пра харошую праведную жонку

Сацыяльна-бытавыя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 75, спр. 109, № 38, арк. 176–177

аўдыё

ф. 20, воп. 75, ст. 23, № 16

Зап. Барташэвіч Г. А. ў 1975 г. у в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. ад Еўдакіі Кандратаўны Ляўчэні, 1902 г. н.

нумар

СУС 1730 (своеасаблівы фінал)

Пра харошую праведную жонку
Харошая жонка і праведная была. Яна такая красівая, ідзе яна па гораду. Ідзе гарадавы:
Здраствуйце, Мар’я!
Здраствуйце.
Как эта к вам калі падыйсці?
Дак яна падумала стала:
Ну вот, прыдзеце вечарам у шэсць часоў.
Добра. Ён пашоў. Бяжыць дзяк.
Здрастуйце, Мар’я.
Здрастуйце.
Калі эта к вам калі падыйсці?
Дак яна:
Ну вот, прыдзеця ў восім часоў.
Тады бяжыць далей, ідзе поп.
Здрастуйце, Мар’я.
Здрастуйце.
Как эта к вам калі падыйсці?
Ну от, вы прыдзеце ў дванаццаць часоў.
Добра. Прышла яна к свайму мужыку дадому і кажа:
Ішоў гарадавы, я сказала ў колькі часоў прыці.
Ён сабраўса. Яна сказала: мой мужык паедзе куды эта, дак прыдзеце.
Эты гарадавы прыбег, а ён у вакно стук! стук! Нечага, — кажа, —
Забыўса.
Дзе мне дзецца? — Гэты гарадавы.
Пад печ лезь.
Палез гэты гарадавы пад печ. Ён прышоў, пакуль сёе-тое, вышаў ізноў.
Прыбег дзяк. Прыносіць гарэлку, усе. Яны і пап’юць, пабяседуюць. Патом ізноў эты мужык стук і стук у вакно.
Дак яна кажа:
Нечага забыўса, мабыць, ён.
А дзе мне дзецца?
Пад печ лезь.
Палез ён. Гарадавы і дзяк, два ўжо, пазасаджвала пад печ.
Патом у дванаццаць часоў прыходзіць поп. Тожа пабяседавалі ўжэ. І ён
ізноў стаў стукаць. Яна кажа:
Нешта, мабыць, забыў.
А тыя ж маўчаць, сядзяць пад печчу нішка.
А дзе мне дзецца?
Пад печ бацюшка.
Залез эты бацюшка пад печ, сядзяць ужэ тры. Цяпер ён кажа:
Ідзі пазаві гарадавю жонку. Яна прывяла тую жонку. Ён яе адмахаў
перад печчу, а тады дзячыху, і попіху, а тады ўзяў доўбень да кажа:
Вылазь, гарадавы, адтуль.
Яна была для яго праведна вельмі. Так от усіх паабманіла. Да й
павыганяў ён іх з-пад печы, з хаты, і пашлі яны несолано нахлебаўшы.