Як мужык жонку вучыў (Пра злосную дзеўку)
Сацыяльна-бытавыя
тэкст
ф. 8, воп. 75, спр. 109, № 44, арк. 212–217
аўдыё
ф. 20, воп. 75, ст. 25, № 3
Зап. Барташэвіч Г. А. у 1975 г. у в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. ад Таццяны Фёдараўны Філюты, 76 г.
нумар
СУС 991 = АА 901 А + 901 В* = АА 901 *В
Як мужык жонку вучыў або пра злосную дзеўку
Жыў сабе бацька і маці. А тады яна была злосная вельмі, дачка іхняя. Ну вот, яны баяліса аддаваць яе замуж, таму яна злосная, яе будзе мужык біць. Яны вельмі жалелі яе. Ну, ён як сказаў, прышоў у сваты.
Не буду яе біць, ні караць, но яна ў мяне будзе харошая жанчына.
Ну, дак бяры, — значыць, так ужэ сказалі.
Вот, ён яе, прыехаў, забраў яе, паўёз. Паўёз яе, німа і німа, не ідзет ужэ
ні зяць, ні дачка — ніхто к ім. Ну, ён кажа ўжо, чалавек на жанчыну:
Ідзі ты праведай, как яна там жыве, што ні пашла к нам ужэ,
адцураласа.
Гэта баба вядома, як баба, пашла ўжо, прыходзіць яна:
Ну што, то як жа вы, дзеткі, жывяце?
Ну, да так во, жывом, мамка! — сядзіць дачка эта.
Ну, праўда, мае дзіцятко, казалі, ён жа пеўня забіў?
Забіў, ён забіў, мамко.
Ну, як ён казаў?
Ну, от пеўня ўпусцілі ў хату, ён гаворыць: Кыш! Певень: о-ко-ко-ко!
— Кыш! Певень: — о-го-го! Трэці раз-раз даў яму па галаве, і забіў пеўня.
Ой, мая дачухна, то эта ж бяда.
Ну, што ж, мама забіў, клопат вялікі.
Ну далей ужэ:
А кабана ж як?
Ну і кабана. Кажа: «Ну, упусціце кабана ў хату». Ён гэты кабан
увайшоў, рохкае ў хаце. Ён ізноў: «Аўс!» — на гэтага кабана. Маўчаць усе. «Аўс!» — другі раз сказаў, трэці раз абухам между ўшэй кабану даў, кабан пакаціўса.
Ну дак што вы рабілі?
Закалолі, ну што ж рабілі, да ўжэ ядзім сала.
Ну, што ж, мая дачухна, то і добра, клопат вялікі. А божухна мой
міленькі.
А зяць кажа:
Ну вот і цешча прыехала, ды гарэлкі ж няма. Пайду пашукаю.
Да выйшаў пад дзверы да й слухае, што будзе жонка казаць мацеры. От
ён паслухаў.
Ну, то яшчэ мо вы ездзілі па дзераво з ім?
Ну, ездзілі, мамко.
Ну, то як вы прывязлі дзераво?
Ну, як жа. Узялі да нарэзалі трохі, конь не бяры, дак мы памагалі
ўдваіх, і я брала пад дугу і ён — пад дугу, да троху на дарогу цяглі. А далей гэты конь слухае, нічага ўпаў. Ён узяў: «Но! Но!» Два разы сказаў, трэцім разам между ўшэй забіў каня.
Ох, мая дачухна, — плача маці. — Да што ж, як жа ты гэтак жыцьмеш.
А што, — кажа, — ён жа мяне не трогае. Ён забіў, клопат вялікі. Кажа:
«Ты сядзі не бойса, у лесе. І цёмна ўжэ стала. Дак я сядзела, на воз узлезла і сядзела, не баяласа. Ён бягом, прыбег бежачкам, каня другога прыўёў, а таго пакінуў, што забіў, і запраглі і паехалі, нічога, добра прыехалі».
І цябе нічога не глуміць, не б’е.
Не, не б’е.
Ну, ён выслухаў, што цешча ўсе кажа на яго. Назаўтра:
Ну, глядзіце. Сёння вы, маці, не йдзяце, будам картоплі кідаць.
Ну, сейчас сабіраецца картоплі кідаць, ён узяў конь запрог, у пару цешчу
прыпрог да раз па конях, раз па цешчы. Паганяе цешчу. Яна бегла, бедная, бегла, і жонка нічога не кажа, баіцца — што ж, за трэцім разам убівае. Трохі паганяў гэту цешчу, паганяў, кажа:
Ну, — кажа, — маці, відна ўтаміласа, трэба ўжэ атправіць яе. Клопат,
— кажа, — вялікі, ніхай аддыша.
Тая маці ні глядзець, што частаваў каб зяць, да ўцякаць. Ідзе ўжэ дадому да вельмі галосіць крэпка. А мужык вышаў із хаты і слухае.
Ды няўж, ліха тваёй сраццы, напіласа.
Гэта ўжэ гэтак пяе ідучы, а яна галосіць.
Да чаго ты галосіш?
Ой, панаворваў мной. Як пойдзеш ты, то і табе тое будзе.
О-ой, ты дурная, бо ты абы-што казала. А я ж пайду, от пабачыш, і не
будзе мной араць. Бо ты дурная, абы-што казала на гэтага зяця.
Ну добра. То ідзі ўжо ты, а я буду дома.
Сейчас сабіраецца ідзе ён. От ідзе эты самы хазяін ўжэ туды і
прыходзіць. А еты ўжэ зяць сядзіць і гаворыць:
Вот і цесць прышоў, да гарэлкі няма, а я пайду гарэлкі пашукаю.
Пашоў ізноў пад дзвярыма слухае, што тут за казкі будуць.
Ну еты кажа:
Ну, праўда, мая дачушка, што забіў пеўня?
Праўда!
А чорт яго бяры. Клопат, — кажа, — вялікі. Як забіў, то і што, то эта
ж свайго. А ты, мая дачухна, не думай нічога і не бойса.
Кажа за ім, значыць. От ізноў этак само — кажа. А от, ці праўда, што кабана? А мо, дачухна, яны дагаварыліса, і трэба было закалоць.
Ну, — кажа, — мо і так, татко. — Я, — кажа, — не знаю, можа, —
кажа, — етак было. Але нічога, — кажа, — бо ён мяне не глуміць. Гэта я нічога, што забіў. Трэці раз скажа — і заб’е. Даў между ўшэй абухом і забіў кабана.
Ну, а як жа ўжэ каня, паехалі ўжэ дзерава вазіць на хату.
Ну, як от паехалі, дак і конь, мы памагалі, цяглі — не цягне. Ён добры
воз наклаў — не цягне. Ён зноў, трэці раз сказаў, і абухом между ўшэй забіў каня.
Ну, як ужэ ты была, не баяласа?
Не, ён мяне пасадзіў на возе, кажа, сядзі, я вот мігам прыташчу, скора,
— каня другога. І прыехаў, і запрог, і паехалі дадому. І добра жывом усе.
Тут эты ўжэ зяць ідзе і гарэлку нясе. Этага ўжэ напаіў цесця, той ідзе аж валяецца і пяе песні. А эта ўжэ вышла кулаком махае:
Што тваёй мацеры, панаорваў, пахварат!
Ён кажа:
— О-ой! Баба ты дурная! Чаго ж я буду араць? Мяне зяць, от палядзі,
яшчэ і паўкварты нясу ў кішэні даў. А то я буду араць?! Як ты, дурная, балбатала там, трэба ж маладых прывучаць. Хіба ж, — кажа, — у мяне не было, я конь не бярэ, то й сам памагаеш, і жанчына памагае, усе памагаем. Бо эта ж, — кажа, — трэба, у нас так завядзено. Як конь сіла не бярэ, коньская, то трэ і самому памагаць. А то ты, кажа, — там балбатала, от табе і прыпрог паворваць трохі зяць.