...

Пра хлопца з залатым носам

img

Пра хлопца з залатым носам

Сацыяльна-бытавыя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 75, спр. 109, № 45, арк. 218–220

аўдыё

ф. 20, воп. 75, ст. 25, № 4

Зап. Барташэвіч Г. А. у 1975 г. у в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл. ад Таццяны Фёдараўны Філюты, 76 г.

нумар

СУС 956 В (прыбл.)

Пра хлопца з залатым носам
От жыў сабе бацька і маці і была ў іх адна дачка. Яна вельмі красівая была, но не хацела замуж іці:
Каб прышоў ка мне з залатым носам.
Эта ж залаты нос (смяецца). Адзін добры хуліган узяў, абвярцеў такой
бумажкай залатой і прышоў. Значыць, нос залаты, пашла дзеўка за яго. От, прыўёз ён яе, эту дзеўку, заўёз так далека. Ну, маці так была хітрая, дала ёй, кажа:
На, мая дачушка, ты ж ідзеш далеко, на табе гароху, цэлаго поўмяшка,
штоб ты пасыпала дарожку і ведала, куды іці дадому. Каб ты ведала, ка мне дадому куды іці.
Плачуць ужэ па этуй дзеўцэ яны. Ну, усе адно, залаты нос, рада дзеўка, пашла замуж. Это быў бальшы можа хуліган ці хто такі, быў узяў эту дзеўку. Ён яе заўёз, а там баба, была ў іх баба, яна мяшала смалу ў карыце. Яна, мой божа, і сказаў: «столькі от комнат хадзі, а ў тую не ідзі». Самі пашлі ў горад, удвох, прывязлі яе, кінулі, самі пашлі ў горад. Яна, бедная, хадзіла, хадзіла, куда ж эта мне тут зайці, як жа паглядзець, што ета баба тут робіць.
Яна зайшла к той бабе. Эта баба мяшае смалу ў карыце, гоніць па том карыту смалу. Яна гаворыць:
Бабушка, для каго гэта вы мяшаеце?
Ой, дзіцятка ты роднае, мілая, уцякай. Гэта на цябе, гэта смала. На
цябе эта смала. Вох! І калі ведаеш, куды трэба ўцякаць, уцякай як можна.
Яна сейчас сабраласа, і босая пабегла і пабегла дарожкаю, гарох пад нагамі муліць, — і далей. Таею дарожкаю і далей. Пакуль яны прышлі, яна далеко стала, дадому пабегла, бо кажа, гэта на цябе смала гэта, і не кажы, бо яны і мяне тады этай смалой абальюць. Эта на цябе, кажа, от кажа, ты чаго дажджэшся, дзіцятка. Я цябе толькі спасу.
Яна падбегла пад хвойку, і ўзлезла на хвойку, села. Яны едуць, на канях. Едуць на канях і самі з сабой разгаваруюць:
Дзе яна можа дзецца? Нідзе мы яе не дагналі па дарозе.
Яна сядзіць, мой божа. Яны сюды:
Сейчас жа аддыхнем.
Пад гэту хвойку і яны, трэба ж, во-ё-ёй! Што яна там, бедная
перажывала, эта дзеўка. Яна сядзіць наверсе, а яны ляжаць і паснулі. Паснулі яны, а дзеўка паднімі, брат, пігу. Эты падняў эту пігу, нейкія ж пігі, бывала, былі, ёй у ногу гэтаю пігаю. Паліласа кроў, яна за хустку з галавы на нагу, завярцела эту ножку сваю, як-нібудзь скарабкаласа. А яны спяць, вядома, яны ўже панапіваліса, каб яе страбіць, эту дзеўку. Як-нібудзь скарэй. І сечас ж яна, мой божачка, пашла і пашла і бягом бягом, як кульгаючы. І прышла к бацьку, і ўжэ захаваласа яна. Захаваласа яна ў другую хату, прыязджаюць яны:
Ну, от што-та, дзе дзеласа от такая і такая на ім’я і ці яна прышла к
вам, ці не.
Бацька кажа:
Не, няма дома яе. А дзе вы яе задзелі?
А мы не знаем, мы з горада прыежалі, яе нету. І мы яе ў пошукі, нідзе
не нагналі. Трохі хоць палажалі, але як мы не нагналі нідзе.
Ён пашоў ужэ, як бывала ж, ураднік быў да стараста. Січас прывеў старасту, прывеў урадніка. Яна ўходзіць. Уходзіць з вязанаю нагою, завертаною. Гаворыць:
Дак што вы хацелі мне здзелаць, — на іх етак.
Яны ўжэ і не знаюць, што і казаць. Ну, сечас іх арыставалі і ў цюрму
пасадзілі. А эты бацька яе, за тое, што спасла тая бабушка, паехаў забраў тую бабушку, і ета дзеўчына і бацька, і маці кармілі і да смерці бабушку. За ета, што яна спасла іх дочку. Вот вам і казка.