Пра беднага і багатага брата
Чарадзейныя
тэкст
ф. 8, воп. 73, спр. 69, сш. 1, арк. 40–44
аўдыё
ф. 20, воп. 73, ст. 40, № 9
Зап. Барташэвіч Г. А. у 1973 г. у пас. Кулага (в. Іска́нь) Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ад Гапеевай Дар’і Іванаўны, 1901 г. н.
нумар
АА 613
Пра беднага і багатага брата
Жылі брат бедны і багаты. Вот багаты сабраў сабраў ужо к сабе гасцей, ну людзей, і прышоў бедны брат еты к яму. Ён яго і за сталом дажа не пасадзіў. Пасадзіў ідзе скрайку. Ну ўсе пілі, пілі, тады ён:
— Ай, што брат, я цябе пашлю к кадуцкай мацеры.
Ён:
— Ну і штож? Пашлеш, дак пайду.
Вот бедны еты сабраўся і пашоў. Ішоў, ішоў па дарозе, стаіць хатка на курынай ножцы, на сабачай галёнцы. Ён у тую хатку, там баба бліны пячэ, з носа юшка цячэ.
— Добры дзень, бабка!
— Добрае здароўейка. Куды ідзеш?
— А іду к кадуцкай мацеры.
— А ета я!
Ну вот.
— А што ты хочаш?
— А што ты пасаветыеш і мне?
— Пасаветыеш? Ты хочаш, каб я пасаветала. Ну падажджы, пасаветую. Вот дзетка, — наклала яму хлеба, не к яму, а бліноў к яму. А ён цераз бліны хлеба хлеба дастае. «А-а! Вот ета бедны чалавек хлебца хоча. Як каторы сыты, дык бліны дастае, а каторы галодны – тэй хлебца». Тады.
— Ну, вот, дзетка, на павячэрай і ідзі, — кажа, — к сінему мору начаваць. У мяне не начуй.
Ну, павячэраць дала яму, ён павячэраў, пашоў, лёг там для мора. Пеўні сталі пець — адзін вылажуя, другі вылажуя з мора, трэці. А яна яму сказала:
— Ты, — кажа, — пад човен лажыся, там човен, ты пад човен лажыся.
Вылезлі яны і селі на човен на еты, тры етых. Тады адзін кажа:
— Ты дзе быў? Што новае чуў?
— А што новае? Вот, — кажа, — два браты б’юцца, забіваюцца, памёр бацька і не сказаў, ідзе грошы. А грошы, — гэты кажа, — у гумне ў мякіне.
Тэй кажа:
— Ты забраў грошы, тэй ты, а яны не знаюць, бацька ім не сказаў.
Адзін кажа:
— А я ў такой дзярэўні быў, што вады няма. А там запраста вады дастаць. Там сасна стаіць, — кажа, — на кручы і тую сасну толькі вывернуць, і вады будзя, сколькі каму трэба.
А трэці кажа:
— А я быў у таком месце, у пана. А панова жонка забалела. А чаго яна забалела? Яна прычасць узяла і прышла кашлянула, а лягушка, — кажа, — тую прычасць падабрала. Вот толькі, тую лягушку найці, разадраць, аддаць пані тую прычасць, і пані як гром будзя.
І певень запеў. Яны шчаўбок, шчаўбок у мора, і палезлі.
Ну прыходжая ён ужо к бабе той.
— Ну, што ты, дзетка, чуў?
— А бабушка чуў навасцёў багата.
— Ну вот, ты чуў от ідзёт цяпер па гэтых, па дзярэўнях. От ідзёт у ету дзярэўню, дзе вады няма і скажы людзям, што дайце коні, мы яе вам вывернем, і вады вам будзя сколькі трэба.
Пашоў у тую дзярэўню.
— Пусціце нанач, — зайшоў, — пусціце.
— А ў нас, галубок, вады німа.
— А я вады вам дастану.
— О-о! Як дастанеш, мы табе заплоцім харашо, толькі дастань, а то ў нас вады саўсім няма.
— От у вас, — кажа, — на кручы сасна стаіць. Давайця столькі і столькі коні, зачэпім вяроўкамы і вывернем, і вады будзя вам сколькі хочаш.
Вот яны сабралі коні і вяровак і к той к сасне зачапілі, коні еты як ірванулі, так вада ета як пакручала, як пабегла. І госпадзі, вады ўжо сколькі хочаш.
— Ну што, мы табе заплоцім.
І хлеба далі, і грошы яму далі. Пашоў к пану. Прышоў:
— Паночак, каб ты, — кажа, — пусціў мяне нанач.
— От, мой галубок, у мяне няшчасце, мая жонка бальна.
— А я вылечу табе.
— У! Дык і мне ж гэткі трэба, што ты вылечыш.
— Толькі, — кажа, — вот я астануся яна да я ў комнаце, а так усе з комнаты штоб вышлі.
— Пажалуста.
Ну, прышоў ён і яна толькі.
— А то ніхай сабе й яна выйдзе, а я адзін.
Палез, тую лягушку шукаў, шукаў, нашоў, разадраў, тую прычасць у ложачку. Тады яна ўжо прышла, ён даў ёй, яна ўзяла праглынула і здарова стала. Пан і хлеба, і грошы надаваў яму.
(І ўсё ж ён не прывожаў дамоў).
Ну, пашоў у тую дзярэўню, дзе два браты б’юцца. Ідзець, яны б’юцца, забіваюцца.
— Чаго, хлопчыкі, б’яцёся?
— А-а! Ета чаво бацька наш памёр, дык я на яго кажу, што ты грошы забраў, а ён на мяне кажа, што ты грошы забраў.
— Дак вот, і ты не браў, і ты не браў, а я знаю, дзе вашы грошы. Вядзіце мяне, дзе ваш двор, і я вам найду.
— О-о! Толькі найдзі нам грошы, мы табе дадом багата грошай.
Пашлі яны, павялі яго, ён пашоў, там дзе мякіна. Ён у тую мякіну, капаўся, капаўся — нашоў.
— Во вашы дзе грошы.
— Ой! Дзядзечка спасіба, табе мы табе дадом грошы.
І далі яму грошай багата. От ён ужо пасабіраў ета і ад пана, і з тыя дзярэўні, дзе ваду, і адсюля ета ўсё і грошы і хлеба і павёз дамоў. Прывёз, тады адправіў свайго хлапца небальшога.
— Ідзі к дзядзьку (к брату яго, каторы адправіў яго кадуцкай маці). Ніхай дасць дзесятуху памераць, сколькі я хлеба прывёз і грошай.
Вот ён пашоў:
— Дзядзька, дай-ка нам дзесятухі. Папа наш багата прывёз хлеба і грошы.
Ён даў. Ён пятачкоў яму наторкаў за абручы і прынёс.
— На, — кажа, — во, і табе.
— А брат ты мой, ідзе ета ты?
— Ідзе! Ты ж паслаў мяне к Кадуцкай мацеры, я й пашоў. Вот там я і разжыўся.
— Стой! Дык і ты мяне пашлі.
— Пажалуста, — кажа, — пашлю. Пашоў ты, — кажа, — к Кадуцкай маці.
— І пайду.
Пайшоў той жа самай дарогай, у тую хатку зайшоў, к той бабе.
— Добры дзень, бабка!
— Добрае здароўейка! Куды ідзеш?
— А іду к Кадуцкай мацеры.
—А дак ета ж я!
— А-ё!
Ну, дык паклала хлеб, а бліны далей, а ён цераз хлеб да бліны дастае. «А-а! Во ета сыты ты, ты не галодны. Што хлеб ляжыць, ты не хлеба, а бліноў хочаш». Ну што ж дзелаць? Дала есці, пад’еў ён.
— От павячэраў і ідзі, — кажа, — к сінему мору, там човен, ты пад човен лажыся. І там ты начуеш.
О, ён пашоў, лёг. Апяць з мора шчаўбок, шчаўбок, вылажуюць утраіх. Садзяцца на човен. Садзяцца тады:
— Ну, балакі-балакі, панюхаем табакі і што мы гаварылі, то ўсё, — кажа, — адкрылася. Ці не ляжыць тута хто пад чоўнам?
Палядзяць — ажно ляжыць. Яны за яго ды ў мора. І ён утапіўся. От, і казка ўся.