...

Іван Іваневіч рускі царэвіч Віхраў сын

img

Іван Іваневіч рускі царэвіч Віхраў сын

Чарадзейныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 73, спр. 69, сш. 1, арк. 47–49

аўдыё

ф. 20, воп. 73, ст. 40, № 11

Зап. Барташэвіч Г. А. у 1973 г. у пас. Кулага (в. Іска́нь) Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ад Гапеевай Дар’і Іванаўны, 1901 г. н.

нумар

АА 650 А (не ўся)

Іван Іваневіч, рускі царэвіч, Віхраў сын

Была ў цара дачка і сядзела вышывала ля акна. А віхор падняўся і як шахнуў у вакно і вакно пабіў і ету царэўну, царськую дачку пацалаваў. Яна і забарэменела і радзіла сына і назвалі яго Іван Іваневіч рускі царэвіч, Віхраў сын. От ён рос еты ўнук і цару не панаравілась, што ён такі сільны, завошта возьмецца і крыша і ломя. Ён што надумаўся яго выправіць у такую пушчу, у лес, каб лес прывёз. У такую пушчу, штоб там яго ўжо ета змяйё рашылі. Ну, ён пашоў. Ішоў, ішоў, зайшоў туды ўжо, у тую пушчу. Дык ён яго выправіў і коні пазапрагаў. Ну, коні там пабілі змяйё. Дак ён ваўкоў пазапрагаў ды й прывёз дзеду лес. Вот пад’ехаў к двару, той прышоў:
— Дзедушка, куда лашадзей?
Луччых к луччым, худшых к худшым.
Ён узяў (ета ж не лошадзі — ваўкі, ён жа на ваўкоў прывёз), узяў, каторых к луччым коням, худшых к худшым. І луччых етых коней ваўкі парэзалі. Дзед тэй назаўтра пайшоў, палядзіць, ажны коні (ей) ваўкі парэзалі. І поўна пуня ваўкоў.
— Што ж ты надзелаў ты, цукін ты сын. Ты што надзелаў?
— Дзедушка, ты ж мне так і гаварыў, ты ж мяне туды выправіў. Ідзе я прыехаў, коней маіх пабілі. Коні пабілі, ты ж сказаў, штоб лес прывёз, а мне не на чым. Дак я ўзяў да ваўкоў пазапрагаў ды прывёз табе. Дык хто вінават? Ці вы, дзедушка, ці я. Вы ж так і здзелалі мне. Зачым вы меня выпраўлялі туда? Дак гэта я шчэ застаўся жывы, што я сільны. Была ў мяне булава такая, як хто падойдзе, булавой той і заб’ю яго. Ну, а еслі ж ба я слабы, дык мяне січас там расходалі.
Ну, дзеду таму німа чаго казаць.
(Болей не прыдумаю, што далей. Я ўжо троху пазабывала. Тады многа знала).
(А, дзетачка, багата ён казаў казак) (дзед).