...

Казка пра сіротку і Мароз-Красны нос

img

Казка пра сіротку і Мароз-Красны нос

Чарадзейныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 73, спр. 73, сш. 1, арк. 4–6

аўдыё

ф. 20, воп. 73, ст. 52, № 39

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1973 г. у в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ад Улляны Гаўрылаўны Барсуковай, 1907 г. н.

нумар

СУС 480 = АА 480* В

Казка пра сіротку і Мароз-Красны нос

Жылі дзед і баба, баба ўмерла, а дзед застаўся адзін і засталася ў яго дзевачка. Дзед жыў-жыў адзін і думаў-думаў, што дзелаць, ну як жа аднаму жыць. Жаніўся, узяў сабе старуху з дзевачкай. Канечна, мачыха дзевачку не любіла і сказала дзеду, штоб дзед завёз яе ў лес. Дзед пасадзіў дзевачку на сані і павёз у лес. Завёз у густы бальшы лес і пасадзіў дзевачку на пень. Дзевачка сядзіць і плача. Дзед паехаў дамой. Прышоў за дзевачкай Мароз-Красны Нос.
— Дзевачка-дзевачка, ты чаго тут плачаш?
— А як жа мне, Мароз-Красны Нос, не плакаць, а мяне ж ацец прывёз у лес, мачыха ліхая заставіла, штоб ён мяне завёз, штоб я змёрзла.
А Мароз-Красны Нос бачыць, што ў дзевачкі добрае сэрца і сіротка яна. Пажалеў Мароз дзевачку і гавора:
— Будзеш мне слугой, я цябе не замарожу, а яшчэ награжу золатам, адзёжай харошай.
Ну дзевачка і спрашуя ў дзеда Мароза:
— Мароз-мароз, а чым я табе смагу служыць?
Дзед Мароз ей сказаў:
— А вот чым. Вот на маю палачку, занясі, пастаў каля пня. А шубу маю выверні шэрсцю наверх.
Дзевачка гэта ўсё здзелала і так быстранька, скоранька окала гэтага Мароза спяшаецца — Марозу ўсё гэта панравілася і Мароз-Красны Нос дзевачку пажалеў, наградзіў дзевачку золатам і адзёжай харошай, шубу дзевачцы надзеў харошую.
Назаўтра ўтрам мачаха сказала дзеду:
— Едзь прывязі костачкі свае дачкі. Яна ўжо там замёрзла.
Паехаў дзед, аж яго дачка сядзіць красная, румяная, сундук каля яе стаіць з адзежай і з золатам. Узяў дзед ета сундук і ету дочку, прывёз дамой. Мачаха выскачыла і гавора:
— Ну што ж ты тут прывёз, костачкі?
А сабака сядзіць пад сталом:
— Цяў, цяў! Мужыкову дочку ў серабрэ прывезлі, у золаце, а старухіну — костачкі прывязуць. 
А мачаха ходзіць па хаце:
— Пайшоў вон, дурань! На блін! Няхай старыковай костачкі прывязуць, а старухіну ў золаце-серабрэ прывязуць.
А сабачка сваё паўтарае:
— Цяў, цяў! Мужыкову дочку ў серабрэ прывезлі, у золаце, а старухіну — костачкі прывязуць.
Вот выскачыла баба на двор. Прыехаў дзед з сундуком. Баба спугалася: як адкрыў дзед сундук, сколькі там золата, сколькі там адзёжы ўсякія харошыя. Баба і гаворыць дзеду:
— Ах ты такой-сякой, вязі і маю дачку. Дак што, каб толькі тваёй золата, а маёй не?
Вот дзед заўтра пасадзіў мачахіну дачку і павёз у лес. Павёз у лес у той самы густы, на тэй пянёк пасадзіў. Прыходзіць дзед Мароз і спрашывае:
— Дзевачка, дзевачка, ты чаго ўлыбаесся?
— Чаго я ўлыбаюся, што ты Мароз-Красны Нос ды не змарозіш мяне. А я цябе ні люблю, ты такой праціўны, ніхарошы. Вот бы мне солнышка січас, я бы з нім паразгаваравала. А з табой я і разгавараваць не хачу.
А дзед Мароз гаворыць:
– Ах, ты такая дзевачка ніпаслушная, ты такая дзевачка ўпартая, вот я цябе і змарожу.
Змарозіў дзевачку. Сядзіць дзевачка на пяні, што корч. Ну, даждаліся вутра. Паехаў дзед па гэту дзевачку і вязе мачахіну дачку, як карчыжку на санях. Сядзіць сабачка пад сталом і гаворыць:
— Цяў, цяў! Старыкову дочку ў золаце-серабрэ прывязлі, а старухіну костачкі дзед вязе. 
Яна сабачку тую біць і бліна яму давала, і ўсё, а сабачка сваё. Патом прыязджае дзед на двор, выскачыла баба, а ні сундук едзе, а ні золата, ні серабро, а вязе карчыжку дзед. Як расплакалася баба, як разгаласілася, і баба тут жа ўмерла, што яе ўчасць такая пасцігла, яе дачку. А дзед астаўся апяць жыць і пажываць, і дабра нажываць з сваёй дзевачкай-сіроткай.