Казка пра папа
Чарадзейныя
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, № 22, арк. 40–41
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 5, № 12
Зап. К. П. Кабашнікаў у 1974 г. у в. Жаберычы Крупскага р-на Мінскай вобл. ад Алены Мікалаеўны Моніч, 62 г.
нумар
СУС 1643 + 1600 = АА 1600А
Пра папа
Быў-жыў дзед з бабай. Было тры сыны ў яго – два разумных, і адзін дурны. Збіраецца дзед прадаваць карову. На сына на разумнага кажа:
Заўтра павядзём карову прадаваць.
Гэтый ляжыць на печы, слухае. Яны паснулі, паспалі трохі. Уставаюць,запрагаюць каня. Пайшоў у хлеў – міма каровы. Прыходзіць, кажа:
Німа каровы.
Агледзеліся – і гэтага дурака німа. На заўтра прыходжвае гэты дурак.
Запрагай, бацька, каня.
Нашто?
Запрагай, паедзем па грошы.
Якія грошы?
Прышлі, аж рогі вісяць каля бярэзіны. Ён узлез на бярэзіну.
Бярэзіна, плоціш грошы?
Яна скрыпіць.
Плоціш грошы?
Скрыпіць. Вывярнулася, там ужо грошай бясшчотная калічаства. Насыпалі кораб (даўней ужо былі карабы нейкія такія пашытыя). Ну й прывезлі. Счытаць не сасчытаць. Нада памераць. Дашчанка даўней была такая.
– Ідзі к папу і не кажы, што грошы мераць, а кажы, што нада там дабро мераць ці што.
Ён прыбег.
Дай, бацюшка, нам дашчанкі.
Зачэм?
Грошы мераць.
Ну й прышоў з дашчанкай.
Як ты казаў?
Я сказаў, што грошы мераць.
А дурнішча ты! Ідзі пілнуй, як будзе ісці поп, свісні. Каб мы гэта пахаваем усе грошы.
Ён даўбешку ўзяў і стаіць каля варот. Поп ішоў, ён свіснуў, поп паваліўся. Ну, ён прыйшоў.
Ну, й ці шоў поп?
Прышоў, – кажа, – усё ў парадке.
Ну ды да як? Што ты сказаў?
Я, – кажа, – свіснуў, дык ён ляжыць.
Што тут жа бяда! Даўбешкаю папа! Што робіць? Дзе дзеці? Да папа і пад ганак пазакапалі і ўсё.
Вот ждала, ждала яна ўжо пападзя гэтая. Аб’явіла ўжо ну стол і кажа:
Хто ў гэтым прызнаецца, дык за бальшую награду. Дзе ж поп дзеўся?
Ён, гэты дурак, ужо пабег казаць.
Я знаю, дзе ён. Так і так.
Ну яны ж зналі, што дурак скажа. Выкапалі папа адтуль і казла зарэзалі, казліныя рогі туды закапалі. Ну прышлі ўжо з міліцыя. Ускапалі, пасматрэлі, ну й што? Рогі казліныя і дураку ж не паверылі. І папа знішчылі.