...

Пра Іллю Мурамца

img

Пра Іллю Мурамца

Чарадзейныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, сш. 1, арк. 22–23

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 14

Зап. Кабашнікаў К. П. і Барташэвіч Г. А. ў 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Акулевіча Паўла Антонавіча.

нумар

*650 І 650 С*

публікацыя

БНТ V, № 146

Пра Іллю Мурамца
Быў Ілля Мурамец. Ён дваццаць лет не хадзіў, сядзеў на прызьбе. Бацька, сям’я пойдуць у пасеку, а ён дома. Вот астаўся адзін дома, прыходжваюць нішчыя. Просяць:
— Падай вады.
— Я, — гаворыць, — не магу.
— Пачаму не можаш?
— Не хаджу.
— Ну, вот вазьмі прынясі нам вады.
Ён устаў, пайшоў. Прынёс.
— Выпей, — гавораць.
Ён выпіў.
— Ну, як ты чуствуеш сябе?
Гаворыць:
— Магу свет перавярнуць.
— Вярніся назад.
Яшчэ раз пайшоў. Прынёс, выпіў.
— Ну, як січас?
Гаворыць:
— Харашо, але ўжо не такі дужы.
І прыходжае туды ў пасеку, дзе сям’я работае. Усё акалоддзе скідае, прама што і не ўглядзецца. Прыходжаець дамоў. Што ж, нада яму каня купіць. Бацька гаворыць:
— Вот я табе куплю харошую лошадзь.
— Нет, вот у суседа такой жарабёнак хадзіў па вуліцы небальшы. Во гэтага купіць.
Купіў бацька гэтага, значыць, жарабёнка, гадуюць. Пачуў Ілля, што дзета Салавей на дванаццаць дубоў сядзіць. Нада яму паехаць к гэтаму Салаўю. Вот ён едзе, спатыкаіць на дарозе чалавека. Чалавек гаворыць так:
— Не едзь гэтай дарогай, бо будзеш убіт. Гэтай не едзь, патаму што будзеш калечаны.
Ну, ён не паслухаў. Паехаў. Паехаў гэтай дарогай вот да гэтага, значыць, Салаўя. Салавей на яго наваліўся, засвістаў. Ілля яго збіў, паклаў у торбу і заехаў аж у Кіеў к князю. І прывёз гэтага Салаўя. Там ужо ў князя гэтыя асілкі гуляюць, п’юць. А ён прыязджае, прыязджае з гэтым Салаўём. Вот князь яго прыняў, значыць, гэтых усіх не стаў угашчаць. А яго ўгасціў харашо і гаворыць:
— Хай ён свісне, Салавей гэты.
Ілля гаворыць:
— Як Салавей свісне, дык твой гэты палац развернецца.
Ілля загадаў, штоб князь яго ўкрапіў. Тады ён свіснуў, от гэты
Салавей, палац пахіснуўся, асілкі паваліліся. А Ілля ўзяў яго і пасек на дробныя кавалкі.