Пра Еруслана Лазаравіча
Чарадзейныя
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 91а, арк. 15–16
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 16
Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Акулевіча Паўла Антонавіча.
нумар
707 В*= АА*707 І (частка) *650 ІІ
Пра Еруслана Лазаравіча
Ён сільна пэўна быў, сільны. Вот как-та папала, што ён быў…
У яго быў вотчым і ён… А ў вотчыма быў такі брат, што ён сказаў:
— Вон ён цябе, ты яго выгадуеш, а ён цібе ўб’ёт.
На гэтага Еруслана Лазаравіча. Ён яго значыць што сказаў ёй, штоб яна яго замучыла. Вот яны яго пасадзілі ў какой-та кацёл і сядзеў ён. Толька адна прыслуга там кухарыла, падавала яму есці. І патом какім-та пуцём яна яго выпусціла. І ён тада ўдраў к другому князю і быў прама ў яго на канюшні. З коньмі занімаўся. І вот када напалі на гэтага князя, значыць, князь. Дык гэта самы Еруслан, ён Еруслан Лазаравіч, значыць, када паехаў дык ён ня толькі з аружыям, а мятлой, мятлой разагнаў іх усіх. І вот тада, хацелі яго, значыць, злавіць. Такі быў у таго вот ён як ён зваўся, забыўся, слоўна… ён дужа бегаў, многа прыгаў і вот дагнаў ён яго. І гэты Еруслан Лазаравіч выбіў яму духа… У таго, відаць, была галава чалавечая, а ногі коньскія і ён сем кілометраў за два прыжкі браў. І вот дагнаў яго і сталі драцца. Гэты дуба як вырваў і хацеў ударыць па гэтым па Лазару Ерусланавічу. А гэты меччу яму как даў. Меч жа была лёгкая — дзевяць пудоў — ён яму як даў гэтай меччу. Ён значыць… не забіў, но прыбіў. Ён яму пакарыўся.
Патом ён у яго ўж служыў за меншага брата. І вот патом што случылася. Дзе-та ён… І жана была, было ў яго два сыны. Ён дзе-та ўехаў. Тожа нейкае нападзенне было. А гэты астаўся. Дык вот напаў на яго леў дык яны ўдвох і пагіблі — гэты леў і гэты: чалавечая галава, коньскія ногі. А вайна як пашла, дзе яна не была. А патом ён дзе-та быў у горадзе…
Яна, значыць, стала дзе-та была прыслугай, ужо старая. Патом, значыць, яна як ужо ўзнала, што ён там апяць… І сыны гэтыя пазналі.
Гэта бальшая казка, ну…