...

Пра двух братоў

img

Пра двух братоў

Чарадзейныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 91а, арк. 1–43

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 7, № 17

Зап. Кабашнікаў К. П. у 1974 г. у в. Старыя Прыборкі Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. ад Акулевіча Паўла Антонавіча.

нумар

/567+554+303/

Пра двух братоў

Ну быў бедны і багаты. Значыць што… У гэтага беднага два сыны было. Яны пойдуць, калі што-небудзь дасць ён ім, калі ні дасць. Патом пашлі яны, браты гэтыя ў лес, нашлі пяро. Нашлі пяро жар-пціцы. Ён паглядзеў, захацелася, каб яму аддавалі. Яны аддалі яму. Патом загадаў, каб яны і самую жар-пціцу злавілі. Яны злавілі. Багаты, значыць, загадаў жане штоб іна яму жарыла. Ну, а гэтыя хлапчукі падбеглі, яна там чысціла і сэрца гэтае жар-пціцы аддала. А яму зарэзала курыцу, зварыла яму і тожа сэрца аддала. Ён пазнаў, што не тое. Еслі бы ён з’еў гэта сэрца што ад жар-пціцы, яму каждую ноч дзесяць рублей было б пад падушкай, пад галавамі. Ён узнаў што ён, значыць, ён эта абманут. Вот ён праказаў гэтаму брату:
— Прагані іх.
Ну той прагнаў. Гэтыя хлопцы сабраліся і пашлі. Ну і пашлі ўдвух, пашлі. Ідуць. Есці няма чаго, галодныя. Бяжыць заяц, хацелі яго забіць. Ён папрасіўся, гаворыць:
— Нет, ня біце мяне, — гаворыць, — я вам прыгаджуся.
Дальшэ ідуць. Ішчэ воўка спаткалі. Гэтага хацелі забіць, тожа папрасіўся, тожа значыць ня білі. Дальшэ ідуць. Мядзьведзь. І гэтага ня білі, папрасіўся. Прышлі на ростанкі, значыць. Нада ім расходжвацца. Вот яны расхаджаваюцца. І нож уторкнулі ў дрэва. І гавораць так:
— Калі каторы вернецца к гэтаму нажу, еслі ён заржавеўшы будзе, значыць, прычына…
Вот гэты адзін варочаецца — ноч гэты заржавеўшы. А яны ішлі, ішлі, значыць. Падыйшлі пад горад. Там у горадзе быў горад увесь чыста абведзены какім-то чорным палатном. Гэтага, значыць, князеву ці царскую дачку змей ухапіў. Вот хто, значыць яе выруча гэту дачку ад гэтага змея, за таго ён аддасць яе замуж. Ну гэтыя сабраліся і пашлі, гэты, значыць, малец, воўк, заіц, сюда, значыць, гэтага змея спатыкаць. А змей быў трохгаловы. Вот яны біліся, біліся з гэтым змеем. Дзве галавы ён яму збіў, трэцяя засталася. Тут падскочыў мядзведзь, памог. Дабілі гэтага змея. Ну змарыліся. Ага і ён цар той прыслаў, значыць, сабе паверанага. Хто гэтага змея заб’е ці гэты асілак, ці яго павераны? Ну яны ўсе памарыліся, ляглі, заснулі. А гэты ўзяў павераны забіў гэтага асілка. А ў яго было кальцо яе. Зняў гэта кальцо і к цару, што, значыць, ён убіў. Гэты заіц, ну што ж усе забітыя, заіц гэты гаворыць:
— Я здзелаю ўсё.
Пабег, дзе-та жывой вады дастаў, аджывіў, ну і пашлі яны апяць у горад к гэтаму князю ці к цару, чорт яго ведае. Прыходжаюць. Ні блізка. Вот гэты гаворыць:
— Я ўбіў змея.
Выводжаюць гэтую дзеўку. Дзеўка гаворыць так:
— Той змея ўбіў у каго маё было кальцо.
Ён гаворыць:
— Нет, — гавроыць, — я ўбіў.
Ну ўсё-такі ён дайшоў, што гэтая дзеўка прызналася так, што ён значыць, гэты ўбіў, а гэты не. Ну яны жылі, жылі, патом пашлі на ахоту. пашлі на ахоту на какой-то пушчу. А там была такая белая лошадзь, змяя. Вот яна іх усіх абманула, і яны как ляглі дык усе каменям пасталі. Вот када прышоў і гэта во глянуў той брат, што нож заржавеўшы, то як прышоў, усіх іх аджывіў. Ведзьме заставіў штоб яна іх аджывіла. Яны і сягоння жывуць.

Вот гэта ўсё было іначай трошкі. Так нямнога таго ну. Таму што… (Там павінна ўжо мусіць падрабязней, як ён тую ведзьму застаўляў). Ведзьму як заставіў. Значыць, яна на дубе, яны пад дубам. А гэта лошадзь была яе, ня лошадзь, а ведзьма та самая. А яны як пашлі на ахоту. Цэлы дзень вадзіла і завіла, што ўжо ноч, німа як ісці дамоў. Вот яны заначавалі, а іна з дуба там што-та скінула, абманула. І яны, значыць, усе каменнем і пасталі. А гэты ўжо брат як узяў гэты нож як прышоў. А ведзьму толькі можна было ўбіць з меднай пулі. А інакшай яе нічым ня ўб’ёш. Вот ён убіў яе. Іна ўсё-такі заставіў яе, што яна аджывіла ўсіх. А то ўсе былі памёрлі.

(А як гэты брат пазнаў, што яна ведзьма?)
Ведзьма таму што там… Зузвесна было, што ведзьма. 
Бедны гэта багаты як ён гэтага, значыць, заставіў, каб ён прагнаў хлопцаў. Гэтыя хлопцы пайшлі ў свет ад яго.
— Прагані і больш нічаго, штоб не былі.
Дык яны ўжо з’елі сэрца ад гэтай жар-пціцы. У іх усігда шжо дзеньгі. Ён ляжаць спаць гэты хлапец і яму ноччу дзесяць рублей ёсць пад галавамі, дзесяць рублей золата ёсць і ёсць, ёсць і ёсць. А гэты брат знаў гэта, хацеў каб яму гэта было. Так он загадаў хлапцў прагнаць, ён прагнаў. Ну і пашлі. Ён… Дык іх сабралася цэлая шайка гэтых два хлопцы, значыць, тут і заіц быў, тут і воўк быў. Вот ішчо нехта быў, забыўся. (Мядзведзь быў, вы казалі). Мядзведзь. І вот тут яны ўжо як ён стаў ён драцца дык яны, канешня, пабядзілі гэтага змея. Але вот як заснулі, ён іх… заснулі… ён іх зарэзаў. І вот гэта кальцо. Зразу як ён убіў, дык яна кальцо аддала яму гэтаму, што ўбіў. (Аднаму з гэтых двух братоў?) Да, з гэтага аднаго. Гэты вот. Ну і пашлі яны тады ўжо к яму ў палац, чорт. Тут ужо вот слоўна што яны значыць… 
Ён.
— Хто, — гаворыць, — яе выруча ад змея, за таго аддам замуж. 
Ну ўжэ гэты, значыць, павераны парэзаў іх. А заіц пабег, прынёс жывой вады і аджывіў. Вот яны апяць пашлі туды.