Пра трох сыноў
Чарадзейныя
тэкст
ф. 8, воп. 74, спр. 80
аўдыё
ф. 20, воп. 74, ст. 45, № 16
Зап. Цвірка К. А. у 1974 г. у в. Забрэззе Валожынскага р-на Мінскай вобл. ад Надзеі Лук’янаўны Сухадолец.
Пра трох сыноў
Жыў памешчык бальшы і багаты. І меў тры сыны, і два былі разумныя, а трэці быў дурны. У іх быў вялікі сад, ну і бацька выпраўляў, каб ужо старажылі, каб дзеці не парылі саду. Пашоў старшы брат, гэта ўжо сын. Нічога. Прышоў, значыць, парылі. Бацька палядзеў — парылі. Пашоў другі сын. Парылі. Выслалі дурнога. Дурны пайшоў і забіў гэтага дзіка. Прыйшоў да бацьку кажа.
Гэ, што ты хочаш, дурны? Калі гэтыя нічога не зрабілі, а ты нешта
дурны зрабіў?
Чаму, — кажа, — бацька, схадзі палядзі. А то не паляцеўшы, не
прыцягнеш без каня.
Бацька пайшоў, палядзеў — забіты дзік. Бацька гаворыць:
Ну, што ж, трэба дзяліць. Я й вам, — кажа, — дам заданні такія. Калі
толькі, — кажа, — вы зробіце маё, выпаўніце заданні, значыць, я вам раздзялю па-роўну. А як ужо каторы прысягне, дык усё адному будзе.
Ну, гэты ж ужо дурны хоча ўжо нешта лепей. Ён кажа:
Ну, і добра што, ідзіце, — кажа, — у пана свіран абярыце.
Ён кажа:
Пойдзем утраіх. Хто што прынясе ўжо бацьку.
Ну, што, гэтыя разумныя палезлі ўжо красці, а гэты ж ужо дурны, стаіць
ля варот.
А мой ты, божачку, што вы робіце, дзверы паломіце!
Ён паламіў гэты. Гэты дурны прыпёрся дахаты. Прыйшлі разумныя:
Што з гэтым дурным ісці красці, з ім нічога не зробіш. Вядома,
дурны. Выпраўляеш усіх траіх. Лепей мы па адным будзем хадзіць.
Бацька кажа:
Не, усе трое за раз хадзіце.
Ну, пайшлі да гэтага самага пана абіраць. Ну, там нехта саланіну ўкраў,
адзін. А гэты дзверы дурны ўкраў. Нічога, толькі дзверы зняў з пяцель. І што ж? Лятуць яны, даганяюць іх. А гэтыя ўжо паны глядзяць на дачу. Едуць на тройцы ў карэце. Прыехалі пад дуб. А дуб вялікі, густы. Дык старэйшыя, разумнейшыя палезлі наперад, а гэты дурны сеў нанізу́. Ён жа высака не ўзлезе з гэтымі дзвярыма. Бо гэны ж з сланінай, дык яму лягчэй было лезці. А гэны, недзе з кілбасамі, тожа палез вышэй. А гэты з дзвярыма нізка ўжо, дурны. Паны селі, разлажыліся, абедаць будуць пад гэтым дубам. Гэты кажа:
Браточкі, дальбог, сцаць, — кажа, — хачу.
Што ты, — кажуць, — дурны?
Ціха! — кажуць. — Маўчы! Каб ты, — кажуць, — праваліўся. Ты ж
нас усіх уясі.
Ня ўцерпеў. Дж-дж-дж! Дж-дж-дж! Кажуць што:
Дробны дождж ідзе! — паны ўжо кажуць. — Дождж пайшоў.
Добра, тады, кажа:
Браточкі, дальбог, не ўцерплю. Казаць буду па-просту. Сраць, —
кажа, — хачу.
Каб ты, скажы, праваліўся. Ты дурны? Дальбог, кажуць, здурнеў.
Ён кажа:
Браточкі, ня ўцерплю!
Пых-пых-пых!
О, шышачкі ўжо ляцяць, — гэта паны.
Тады сядзеў-сядзеў, кажа:
А, браточкі мае! Дальбог, дзвярэй не ўдзержу!
Каб ты праваліўся. Маўчы!
Як бахне па гэтых панох гэтымі дзвярыма. Гэтыя адчураліся ўсяго. Ходу!
А гэты саскочыў, на коня сеў ды паехаў, дурны. Прыязджае да бацькі дахаты. А гэныя са сланінай, з кілбасай на дубе ўсё сядзяць. Баяцца, што як вернуцца паны ды зловяць іх. Прыехаў. Кажа:
Ну, што ўдалося?
Удалося, — кажа. — Баця, я табе прывёў цэлую стайню коняў.
А дзе яны?
А там, — кажа, — на дубе сядзяць.
І бацька гэтаму дурному апісаў усё хазяйства. За тое выйшла, што гэты
разумнейшы за іх усіх, палучылася.