...

Быў бацька і матка

img

Быў бацька і матка

Чарадзейныя

0:00 0:00

тэкст

ф. 8, воп. 74, спр. 89

аўдыё

ф. 20, воп. 74, ст. 48, № 28

Зап. Скідан В. І. у 1974 г. у в. Забрэззе Валожынскага р-на Мінскай вобл. ад Ганны Мікалаеўны Зенька, 78 год.

Быў бацька і матка (Бабіна дачка і падчарка)

Быў бацька і матка. І была ў іх дачка. Матка памерла. Бацька ажаніўся. І ў мачыхі была дачка. Яна кажа:
Ты завязі сваю дачку ў чыстае поле і змарозь. Бо я з табою не буду
жыць.
Ён узяў і павёз. Павёз у чыстае поле і кінуў. Мароз, а гэта сірата голая, босая. Сядзіць плача. Прыляцеў Мароз. Паскакаў, паскакаў каля яе. Кажа:
Я Мароз-Красны Нос.
Яна кажа:
Чаго цябе Бог да мяне, сіраціначкі, прынёс?
І паляцеў ад яе. Паляцеў і прынёс шубу. Вялікую! Гэта сірата ўкруціла і
ногі, і галаву — усё. Сядзіць ужо. Гэты Мароз усё нанёс. Такое багацце! Гэтай дзяўчыне. Назаўтра ўжэ мачыха ўстала:
Ідзі, вязі, — кажа, — я буду аладкі пячы, будзем хаваць. Ужо на
пахаванне.
А сабака сядзіць пад сталом, кажа:
Гаў, гаў! Бацькаву дачку ў золаце вязуць, а мачысінай жаніхі не
бяруць.
Прывозіць дачку ў золаце. Тады яна кажа, гэта мачыха:
Ну, завязі ж ты маю! Твая будзе багатая, а мая бедная!
Павёз! Павёз, кінуў гэту. Гэта адзета, абута. Вядома, мачыха! Мачыха
сваю дачку. Прылятае Мароз! Паскакаў, паскакаў. Кажа:
Я Мароз-Красны Нос!
Яна кажа:
Чаго цябе чорт сюды прынёс?
Далей паляцеў ад яе. Паляцеў, паляцеў — змарозіў. Матка назаўтра
ўстае.
Едзь! Вязі. Я буду замуж аддаваць. Буду пірагі пячы.
А сабака зноў пад сталом сядзіць, кажа:
Гаў, гаў! Бацькаву дачку жаніхі вазьмуць, а мачысінай хараніць
вязуць.
Прывозяць карчажачку. І стала бедная багатая, а гэту — змарозіў ён яе.